• 24 августа 2018, пятница
  • Минск, Дзяржынскага 57

Паказ фільма "Песні старой Еўропы - старажытныя беларускія народныя песні"

Регистрация на событие закрыта

Извините, регистрация закрыта. Возможно, на событие уже зарегистрировалось слишком много человек, либо истек срок регистрации. Подробности Вы можете узнать у организаторов события.

Другие события организатора

2072 дня назад
24 августа 2018 c 19:00 до 21:00
Минск
Дзяржынскага 57

UPD: На жаль, рэгiстрацыя на паказ закрыта – вольных месцаў няма. Паказ дакументальнага фільма "Песні старой Еўропы — старажытныя беларускія народныя песні" на беларускай мове адбудзецца 24-га жніўня а 19-й гадзіне ў галерэі TUT.BY (Дзяржынскага 57, Мінск, Беларусь). Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.

"Песні старой Еўропы — старажытныя беларускія народныя песні"  — гэта першы фільм пра беларускі фальклор, зроблены ў ЗША і менавіта для англамоўнага гледача. Этнографы лічаць традыцыйныя спевы беларусаў найстаражытнейшымі на тэрыторыі Еўропы, якія дайшлі да нас ў нязменнай форме і выконваюцца дагэтуль. Беларусы валодаюць папросту непараўнальным культурным багаццем! Падчас толькі аднаго вяселля, якое магло доўжыцца два тыдні, пачынаючы ад сватання і сканчаючы святочным застоллем, выконвалася да пяцісот песень. На жаль, вельмі мала людзей нават у Беларусі ведаюць, наколькі старая і ўнікальная наша спеўная культура.

Cтужку ўжо паглядзелі гледачы ў васьмі краінах свету, і калі Вы не паспелі паглядзець яе часам Лістапада 2016, зараз у Вас ёсць такая магчымасць.

Стужку будзе прадстаўляць рэжысёр фільма Воля Дземка.

Падчас паказу можна будзе набыць DVD-дыгіпакі са стужкай і 7-старонкавым буклетам з інфармацыяй аб фільме і аўтэнтычных спеваках. Дыгіпакі выключнай якасці, надрукаваны на мелаванай альбомнай паперы і стануць сапраўдным падарункам для любога зацікаўленага ў беларускай культуры чалавека. Кошт: 30 рублёў. Колькасць асобнікаў на продаж вельмі абмежаваная.

Уваход па папярэдняй рэгістрацыі. На ўваходзе з боку службы бяспекі галерэі TUT.BY будзе ажыццяўляцца фэйскантроль.

Мерапрыемства ў ФБ: www.facebook.com/events/22243493709...

Сайт фільма са старонкай на беларускай мове www.belarusian-songs.com

Регистрация

Рекомендуемые события

Организуете события? Обратите внимание на TimePad!

Профессиональная билетная система, статистика продаж 24/7, выгрузка списков участников, встроенные инструменты продвижения, личный кабинет для самостоятельного управления и еще много чего интересного.

Узнать больше