Извините, регистрация закрыта. Возможно, на событие уже зарегистрировалось слишком много человек, либо истек срок регистрации. Подробности Вы можете узнать у организаторов события.
UPD: На жаль, рэгiстрацыя на паказ закрыта – вольных месцаў няма. Паказ дакументальнага фільма "Песні старой Еўропы — старажытныя беларускія народныя песні" на беларускай мове адбудзецца 24-га жніўня а 19-й гадзіне ў галерэі TUT.BY (Дзяржынскага 57, Мінск, Беларусь). Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.
"Песні старой Еўропы — старажытныя беларускія народныя песні" — гэта першы фільм пра беларускі фальклор, зроблены ў ЗША і менавіта для англамоўнага гледача. Этнографы лічаць традыцыйныя спевы беларусаў найстаражытнейшымі на тэрыторыі Еўропы, якія дайшлі да нас ў нязменнай форме і выконваюцца дагэтуль. Беларусы валодаюць папросту непараўнальным культурным багаццем! Падчас толькі аднаго вяселля, якое магло доўжыцца два тыдні, пачынаючы ад сватання і сканчаючы святочным застоллем, выконвалася да пяцісот песень. На жаль, вельмі мала людзей нават у Беларусі ведаюць, наколькі старая і ўнікальная наша спеўная культура.
Cтужку ўжо паглядзелі гледачы ў васьмі краінах свету, і калі Вы не паспелі паглядзець яе часам Лістапада 2016, зараз у Вас ёсць такая магчымасць.
Стужку будзе прадстаўляць рэжысёр фільма Воля Дземка.
Падчас паказу можна будзе набыць DVD-дыгіпакі са стужкай і 7-старонкавым буклетам з інфармацыяй аб фільме і аўтэнтычных спеваках. Дыгіпакі выключнай якасці, надрукаваны на мелаванай альбомнай паперы і стануць сапраўдным падарункам для любога зацікаўленага ў беларускай культуры чалавека. Кошт: 30 рублёў. Колькасць асобнікаў на продаж вельмі абмежаваная.
Уваход па папярэдняй рэгістрацыі. На ўваходзе з боку службы бяспекі галерэі TUT.BY будзе ажыццяўляцца фэйскантроль.
Мерапрыемства ў ФБ: www.facebook.com/events/22243493709...
Сайт фільма са старонкай на беларускай мове www.belarusian-songs.com